“На самай мне любай вуліцы з усіх, што ёсць на зямлі...”
Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча пры падтрымцы адукацыйнай праграмы SOS-Culture, якая ладзіцца ARTONIST, рады прадставіць першую экскурсію праекта “Адрасы Караткевіча“. Маршрут, які сёлета распрацоўваўся для жывой сустрэчы з аматарамі вандровак і літаратуры, праз складаныя ўмовы 2020 года ў Беларусі і свеце ажыццявіўся ў онлайн-фармаце. Праект прысвячаецца 90-годдзю класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
Першы адрас Уладзіміра Караткевіча