Айчынныя войны Беларусі // Загадкі беларускай гісторыі

У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў было болей. У Другую сусветную вайну бальшыня беларусаў змагалася не за савецкую айчыну, а за выжыванне паміж нямецкімі акупантамі і савецкімі ды польскімі партызанамі. А якія войны ў гісторыі Беларусі можна назваць айчыннымі?
Back to Top