Купалле-Полацкі раён-спевы “ў перахлёст“-НКС-В.У.Пісюкова і Я.Я.Драздова
20 кастрычніка 2020 г. спаўняецца пяць год, як пайшла з жыцця Вера Уладзіміраўна Пісюкова - першы кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны“ Багатырскага сельскага Дома культуры. Разам з маці, Яўгеніяй Ягораўнай Драздовай, жанчыны з’яўляліся галоўнымі носьбітамі аўтэнтычнага фальклору Полаччыны - 🎶ўнікальнай спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст“, якая ў мінулым годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
І сёння, успамінаючы гэтых таленавітых захавальніц фальклору, мы запрашаем усіх на відэа-экскурс у мінулае, дзе Вера Уладзіміраўна разам з маці прымаюць удзел у здымках дакументальнага фільма пра свята “Купалле“. Давайце, з асалодай паслухаем іх меладычныя спевы “ў перахлёст“.
Памяці Веры Уладзіміраўны Пісюковай прысвячаецца...
#Полоцкийрайон #спевыўперахлёст #з_народнай_скарбонкі_Полаччыны #НКС #полацкаяспадчына #культураБеларусі #беларускіфальклор
12 views
516
147
6 months ago 00:10:57 12
Купалле-Полацкі раён-спевы “ў перахлёст“-НКС-В.У.Пісюкова і Я.Я.Драздова