Анатоль Івашчанка / “Я не паэта - о крый мяне... матам“

я не паэта о крый мяне... матам паэзія гэта спорт паэзія гэта эстрада паэзія гэта пот і нясьвежыя швэдры ня ведаю як каму а мне тут бракуе паветра скокі й пырсканьне сьлінай пад чэргі забойных тырадаў яна ўсё болей нагадвае танную клаўнаду паэзія гэта понт публіка ставіць балы перамагае мацнейшы з трэскам парваўшы залу яна яшчэ неда- сканала дыягназ: хутчэй жывая але пасярод карнавалу яе ўрачыста хаваюць паэзія шоў і сьвята скокі ды клаўнада даруйце я не паэта з такімі раскладамі
Back to Top