«Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Зварот Ціханоўскай да Дня Волі
Святлана Ціханоўская: «Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і ня можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля.
Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб “Пагоня” і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам.
Нам трэба:
• Дабіцца вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.
• Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
• Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
• І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя
13 views
10
2
3 years ago 00:04:09 13
«Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Зварот Ціханоўскай да Дня Волі