Сныціна: беларусы — коцікі, у нас усё атрымаецца! | Снытина: белорусы — котики, у нас всё получится!

Капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна з’ехала з Беларусі ў Турцыю, дзе яна выступае за мясцовы клуб, яшчэ да выбараў 2020 года. І прыехаць на радзіму не мела магчымасці. Але падзеі, што распачаліся ў нашай краіне 9 жніўня і працягваюцца да гэтага часу, не пакінулі спартсменку абыякавай: яна разам з беларусамі сваімі допісамі ў сацсетках, у інтэрв’ю сусветным СМІ, сваёй пазіцыяй і сваёй падтрымкай. Як Сныціна адрэагавала на паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі і чаму спартоўцы не могуць быць “па-за палітыкай”? Калі яна вернецца ў Беларусь? Пад якім сцягам хацела б выступаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 года, удзельніца дзвюх Алімпіяд Кацярына Сныціна.
Back to Top