Літаратурна-музычная пастанова “ПРАБАБУЛІНА сукенка, альбо ЛЕЧАЦЬ ДУШУ ЛІСТЫ ФРАНТАВЫЯ“

Адбудзецца ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры “Каўчэг“ (Беларусь, Мінск, Даўгінаўскі тракт, 163) у нядзелю, 26 сакавіка а 19 гадзіне. Пастаноўка арганізавана сіламі клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБА” Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, у ёй прымаюць удзел студэнты БДУ: Марыя Гедзімін, Мірапія Хахолка, Марыя Шкляр, Аліна Самуйла, Аляксандр Коваль, Яўген Царыкаў, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі: Марина Панарад і Ягор Скорый. Звукарэжысёр - студэнтка Марыя Зыкава. Акрамя твораў класікаў рускай і беларускай літаратуры ў пастанове задзейнічаны вершы сучасных аўтараў: Кацярыны Роўда (кіраўнік “КЛУмБы“) і Таццяны Купрыянец (галоўны рэдактар альманаха “аБДУмана“). Думкі і разважанні акцёраў запісала карэспандэнт газеты “Універсітэт“ Ірына Івашка.
Back to Top