Маленькі — туманом спавілі мы,
Маленькі — вербы да зямлі.
Што па вадзе пісала віламі —
Усё на лозунгі ўзялі.
Маленькі, я сяджу над вершамі,
Бо не хачу глядзець карцін.
Маленькі, мы былі не першымі,
Хто трапіць мог пад каранцін.
Лякарня. Слуп святла збялелага
На нечы пажаўцелы твар.
Маленькі, як бы не хацела я
Пабачыць там прытулак мар.
Лякарня — як палёт за вокнамі.
Лякарня — ціхая журба.
З такімі стогнамі ды сцёгнамі —
Да неба чорная вярба.
2011 г.
2 views
473
137
1 year ago 00:20:18 1
«У нас просвітницько-каральна експедиція». Операція — деколонізація / hromadske