Вымавіць соль

Для тых, у кім я бачыла і бачу гэтае натхненне тым самым. Сугучнае. Аднамоўнае. Глыбокае і прамяністае. Артур Камароўскі, Наста Кудасава, Аліса Ахрамовіч, Аляксандра Пустул, Марыя Гулевіч, мама, вы і ёсць мора. Вымавіць соль. Ёсць нешта такое: яднае ды зводзіць нас, Ёсць нешта такое ў пене яго і вадзе, Што гэтую соль залівалі да нашай крыві. Мы выплылі, выпаўзлі, выйшлі з яго да зямлі, Дзе не тэтраподаў сляды, а сляды надзей Захоўвае ў скалах засохлы самотны час. А мова вады прытаілася на вуснах І ў кроп
Back to Top