Культурная раніца. Георгій Ліхтаровіч

Запрашаем у галерэю Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў на персональную выставу “Вокны“.​ У гэтых вокнах – любімы і нечаканы Мінск вачыма вядомага фотамастака і паэта Георгія Ліхтаровіча. Вы дакладна бачылі фотаздымкі гэтага легендарнага фатографа ў​ шматлікіх фотаальбомах, энцыклапедыях і​ календарах. Ужо знакамітай з’яўляецца ягоная серыя фотаздымкаў​ “Вокны“, якія падобныя да шматкаляровых вітражоў. Горад адлюстроўваецца​ ў шыбах, люстраных​ фасадах новых​ будынкаў і стварае неверагодна гарманічныя​ і​ маляўнічыя карціны. Як даўно ствараецца серыя “Вокны“? Колькі вокнаў ўжо налічваецца ў фотакалекцыі? Што такое ўдалы фатаздымак?​ Вы пачуеце адказы на гэтыя пытанні, а таксама санеты ў аўтарскім выкананні​ Георгія Ліхтаровіча. Падтрымайце працу Радыё Марыя сваімі ахвяраваннямі: * званок з гарадскога нумару на нумар 8 902 101 45 45 (ахвяра 5 руб.) * праз сістэму СМС-IPay * праз сістэму ЕРИП “Расчёт“ * праз сістэму Web-pay * беспасрэдна на наш рахунак РадиоРМ: УНП 192658625 Р/С ВY35UNBS31350367590050009933 ЗАО “БСБ Банк“ г. Мінск, БИК UNBSBY2X Падрабязная інфармацыя на нашай старонцы:
Back to Top