Традыцыйны строй – Ганцавіцкі строй | Tradycyjny stroj – Hancavičy costume [ENG SUBS]

Ганцавіцкі строй бытаваў у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Строй мае выразныя мясцовыя рысы, якія складаюцца ў асноўным з элементаў, характэрных Прыпяцкаму Палессю. Ва ўсходняй частцы раёну назіраецца яднанне рыс Цэнтральнай Беларусі і Палесся. Цалкам ільняныя кашулі, ваўняныя яскравыя андаракі, асаблівыя паясы, вытканыя на ніту і іншае. У строі захоўваюцца архаічныя дэталі крою і аздаблення. Мясцовай традыцыі ўласціва багатае аздабленне вышыўкай і ткацтвам. Вышываліся палікі, увесь рукаў, каўняры, абшэўкі, амаль увесь фартух, манішкі мужчынскіх кашуль, якія былі яшчэ і тканыя, а таксама і падол. Строй мае адметныя галаўныя ўборы замужніх жанчын, якія ствараліся з чапца (кукі), наміткі, вышываных хустак і г.д. ❗️Будзем удзячны за падтрымку нашых праектаў: 00:00 - Intro 00:24 - Строй маленькага хлопчыка з вёскі Хатынічы 00:46 - Мужчынскі строй з вёскі Раздзялавічы 01:21 - Мужчынскі строй з вёскі Будча 01:31 - Мужчынскі строй з вёскі Хатынічы 02:15 - Дзявочы строй з вёскі Боркі 02:33 - Святочны строй замужняй жанчыны з вёскі Будча 03:02 - Строй дзяўчыны з паўднёвай часткі Ганцавіцкага раёна 03:21 - Строй замужняй жанчыны з вёскі Раздзялавічы 03:38 - Строй замужняе жанчыны з вёскі Хатынічы 04:27 - Строй маладзіцы з вёскі Люсіна Music by Diamos Roll У аснове вясельная песня з рэпертуару гурта “Хатовічы“ Далучайцеся да нас у сацсетках: @tradycyjny_stroj Для сувязі: tradycyjnystroj@ Далучайцеся да Tradycyji:
Back to Top