“БаБах!” Анлайн-прэмьера
Усім вітанкі!
Гэта анлайн-прэмьера маленечкага караткаметражнага фільма, камедыі, якая калісьці стваралася для конкурсу мабільнага кіно, таму здымалася ўсе на мабільныя.
Адна з задач была – зняць на мове!І зняць камедыю.
А скразной лініяй – узняць праблему парку Котаўка, які на той момант быў пад пагрозай зносу.
Калі стваралася стужка на нас выклікалі міліцыю і АМАП, прычапіліся да міліцэйскай формы, у якой быў актор. Здымкі разагналі. Мяне і актора ў форме затрымалі. Забралі тэлефоны, трымалі больш за 6 гадзін, пра папіць і прыбіральню ўжо маўчу… Без нашага дазволу абшукалі рэчы, і потым сцэнар, які яны знайшлі ў заплечніку, з’явіўся прышытым “к делу”, як потым мы высветлілі… А калі нашы тэлефоны разрываліся ад званкоў яны адказвалі і балаваліся, што блізкім было не да смеху…
Але быў і смешны момант… Калі амаль уся здымачная група чакала нас пад дзвярыма, выйшаў папаліць адзін з следакоў, каманда пачала пытаць па якому артыкулу затрымалі.
24 views
415
194
10 years ago 00:24:45 5
SpaceEngineers #9 “Бабах“
9 years ago 00:01:02 36
БАБАХ
11 years ago 00:01:13 56
бабах
10 years ago 00:01:16 94
Бабах
10 years ago 00:05:31 185
FV4005 Stage II - Башенный БАБАХ - 10 уровень ПТ-САУ Британии