Культурная раніца з Таццянай Сапегай. Размова з Ірынай Дубянецкай.

Сёлета святкуем 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе і 500 гадоў з выдання “Малай падарожнай кніжкі“ ў Вільні. Чым важныя гэтыя падзеі? Ці выпадкова менавіта Беларусь стала краінай, у якой да пачатку Рэфармацыі з’явіўся пераклад Бібліі? Кніжны праект Скарыны – гэта рэлігійны, асветніцкі, адукацыйны або камерцыйны праект? Францішак або Францыск, Малая падарожная кніжка ці кніжыца, Кніга Роду або Быццё? Распавядае доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, біблеіст і культуролаг – Ірына Дубянецкая. Сачыце за намі ў сацыяльных сетках! Ірына Дубянецкая – філосаф, біблеіст і культуролаг, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі. VK - Instagram - Facebook - Прамы эфір:
В начало