Калыханка (Колыбельная)

“Калыханка“ Исполняет Ядвига Поплавская. Доўгі дзень, цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы, Змоўклі птушак галасы, І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю бай, баю бай, Вачаняты закрывай. Баю бай, баю бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі, і стрыжы, Спяць машыны ў гаражы. Ты таксама каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.
Back to Top