Ачышчаную сырую бульбу церлі на тарцы ў кашу. Дадавалі да яе шкварачкі, смятану, перац, соль, цыбулю. Начынялі гэтай сумяссю кішку і на змазанай тлушчам патэльні
ставілі ў печ. Кішку не завязвалі, а счэплівалі лучынкай. Каб кішка ня лопнула – аблівалі яе кіпнем.