Гукі ночы - Sw@dax Niczos feat msss gia (Lua Preta), Анастасія Рыдлеўская

“Гукі ночы” - гэта няўрымслівая таямнічая пульсацыя беларускай і афрыканскай прыроды, што прагне візуалізацыі. Таму рэліз падтрыманы маляўнічым відэакліпам рэжысёра Караля Моха, касцюмы для якога стварыла беларуская мастачка Воля Матусевіч у рамках праекта “Этыка”. Вобразы, створаныя касцюмамі, у спалучэнні з выявамі саматканых беларускіх тканін надаюць праекту ўнікальны, трансгранічны характар. У фіце, запісаным ў рамках праекту “Вытокі. Музычна-візуальныя гісторыі з Падляшша”, удзел узяла спявачка Гія (Лузія Авеліна) ангольскага паходжання, вядомая па дуэце “Lua Preta”, які базуецца ў польскім Познані. Яшчэ адзін “гасцявы” голас, які гучыць у песні, належыць беларускай спявачцы, мультыінструменталістцы, мастачцы Анастасіі Рыдлеўскай.
Back to Top