Касцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском Рейхе

Пра супакой, законнасць і справядлівасць сёння ў Беларусі можна толькі марыць. 21 мая 2021г. абляцела вестка аб трагічнай смерці светлага чалавека хрысціяніна-католіка Вітольда Ашурак. Ён трагічна памёр у турме, адбываў пакаранне 5 гадоў зняволення. Нагадаю, першы раз калі яго ў мінулым годзе затрымалі праваахоўнікі, то затрымалі з ружанцам у руках - вяртаўся з малітвы. Вось такія ў Беларусі парушальнікі грамадскага парадку: не з бітамі ды зброяй але з ружанцамі. І вось у такой сітуацыі гучыць пытанне: чаму Касцёл, Царква маўчаць? Яны безумоўна гавораць зрэдчас, але іх голас занадта ціхі. Чаму не скажуць ясна сваё слова? Чаму палітвязні дасылаючы лісты на волю прапаведуюць грамчэй, чым святары з амвонаў?
Back to Top