16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, Апякункі нашай дыяцэзіі, у гродзенскай катэдры традыцыйна адбыліся ўрачыстасці святарскіх пасвячэнняў. З рук кс. бпа Аляксандра Кашкевіча іх атрымалі выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі дк. Павел Барысевіч і дк. Алег Канановіч.