Традыцыйны строй – Ганцавіцкі

Ганцавіцкі строй бытаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Строй мае выразныя мясцовыя рысы, якія складаюцца ў асноўным з элементаў, характэрных Прыпяцкаму Палессю. На ўсходняй частцы раёну назіраецца яднанне рыс Цэнтралнай Беларусі і Палесся. Цалкам ільняныя кашулі, ваўняныя яскравыя андаракі, асаблівыя паясы, вытканыя на ніту і іншае. У строі захоўваюцца архаічныя дэталі крою і аздаблення. Мясцовай традыцыі ўласціва багатае аздабленне вышыўкай і ткацтвам. Вышываліся палікі, увесь рукаў, каўнеры, абшэўкі, амаль увес фартух, манішкі мужчынскіх кашуль, якія былі яшчэ і тканыя, а таксама і падол. Строй мае адметныя галаўныя ўборы замужніх жанчын, якія ставараліся з чапца (кукі), наміткі, вышываных хустак і г.д. 00:00 - Інтро 00:24 - Строй маленькага хлопчыка з в. Хатынічы 00:46 - Мужчынскі строй з в. Раздзялавічы 01:21 - Мужчынскі строй з в. Будча 01:31 - Мужчынскі строй з в. Хатынічы 02:15 - Дзявочы строй з в. Боркі
Back to Top