Ефрасіння Полацкая (Бел)

Наш канал в социальных сетях: Велічны звон склікае палачан на сход на плошчу каля Сафійскага сабора. Сюды спяшаюцца дарослыя мужчыны, гатовыя стаць пад княжацкія сцягі і бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Князь пазірае на людскі натоўп, думае думу. Час выступаць у паход. Па вузенькіх вулачках горада спяшаецца дзяўчынка. Гэта Прадслава. Ідзе хутка і ўпэўнена — горад ёй добра знаёмы. Праз хвіліну дзяўчынка ўжо каля сабора. Тут лечаць параненых воінаў. З раніцы да вечара дапамагае Прадслава. Каму вады паднясе, каму слова ласкавае скажа… Мінулі гады. Падрасла прыгажуня Прадслава. Ёй споўнілася 12 гадоў. У такім узросце яна ўжо лічылася нявестай. І бацька надумаў аддаць яе замуж. Але яна вырашыла інакш — сышла ў манастыр, каб прысвяціць сваё жыццё Богу і бедным людзям. Маладая манахіня атрымала новае імя — Ефрасіння. Яна стала жыць у Сафійскім саборы. Там чытала і перапісвала кніжкі, іх прадавалі, а грошы раздавалі бедным. Манастыры сваім набыткам дзяліліся з беднымі людзьмі, давалі пр
Back to Top