ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Лаша

Новае падарожжа – у вёску Лаша Гродзенскага раёна. Тут 1 студзеня 1861 года нарадзіўся Яўхім Карскі – будучы акадэмік, «бацька беларускай філалогіі». Захавалася царква, у якой быў ахрышчаны Яўхім Хведаравіч, і ў якой служыў псаломшчыкам яго бацька. У Лашы вучыўся Антось Баліцкі, які стаў народным камісарам асветы БССР і ў 1920-я гады дзейсна падтрымліваў палітыку беларусізацыі.
Back to Top