Марыя Шабанец — Куды

Урывак песні з маёй кнігі фолк-фэнтэзі “Пасланцы Цмока“. Вы ў карчме: уладкоўвайцеся пазручней, бо вам ужо нясуць патэльню з бульбачкай ды грыбамі, ды яешняй на шкварках. А ў куце наладжвае струны вандроўны музыка. Відэа: Трошкі хворы выступ на вечары памяці мастака Васіля Лазоўскага ў цэнтральнай бібліятэцы Маладзечна . Куды Гэй, малеча, куды ты ўпарта ідзеш? Што шукаеш сярод спляценняў дарог? Вучышся, назіраеш, крочыш, расцеш. Ты ў бяспецы пакуль імкнеш па слядох. Гэй, юнача, куды цябе кліча лёс? Колькі даляў позірк твой прасякнуў? Шмат сцяжын сусвет працялі наскрозь, Ды за раз абіраюць толькі адну. Гэй, дзяўчына, адкуль рашучасць хады? Што не хочаш жыцця ў надзейных мурах? Ты ідзеш, хоць пакуль не бачыш, куды. Мабыць, хтосьці бароніць ціха твой шлях. Гэй, старэйшы, куды твой шлях завядзе? Што не хочаш спыніцца і адпачыць? Ты гатовы трымацца зноў на лязе, Каб сваё ад чужога абараніць. Гэй, дзядуля, куды ты крочыш цяпер? Дом змяняў на сцежкі, горы ды лог. Падарожжа - твой хлеб, прыручаны звер. Чуеш? Хтосьці з пашанай йдзе па слядох. Куды - ты? #МашаНакатала #Песні #Песни #Кнігі #ПасланцыЦмока #Фэнтэзі #Мастацкаялітаратура #Книги #ПосланцыЦмока #Фэнтези
Back to Top