Пяць мужчын у леснічоўцы / Уладзімір Арлоў / Аўдыёкніга
Чытае Андрэй Каляда
У цеснаватай леснічоўцы было сутонна і плаваў слабы пах мяты і яшчэ нейкіх сухіх зёлак, што пучкамі віселі на шастку ў цёмным надпеччы. Двух зусім маладых і двух старэйшых мужчын у аднолькавых шэрых світках без шнуроў і ў высокіх ботах з першага погляду можна было прыняць за паляўнічых. Але гэта былі не паляўнічыя. Каля халоднай печы стаялі ў пірамідзе чатыры штуцэры вайсковага ўзору, з якімі не ходзяць на лесавую зверыну, а за поясам кожны з чацвярых меў рэвальвер або пісталет. Апроч таго, у леснічоўцы быў пяты, і ён ужо ні на каліва не выдаваў на паляўнічага, бо на ім ладна сядзеў цёмна-зялёны мундзір з чырвонымі пагонамі капітана імператарскай арміі. Пяты быў палонны. На абымшэлым зрубе вісеў на кароткай дзідзе, апускаючыся краем да самага долу, абцёрханы бела-чырвоны сцяг. Людзі па чарзе выходзілі, цалавалі яго - хто стоячы, хто на каленях - і знікалі за стаўбурамі змрачнаватых вячыстых ялін, што цесна абсталі галявіну. Тыдзень таму атрад інсургентаў цёмнаю ноччу ўвайшоў у павятовы гарадок Горы-Горкі на ўсходзе Беларусі. Камандаваў паўстанцамі высакалобы цёмна-русы чалавек, ён меў блізу сарака гадоў, адно плячо трымаў вышэй другога і адзываўся на мяно Тапор. Паўстанцы мелі загад захапіць магілеўскі артылерыйскі парк і прабівацца на захад. Узяцце Горак было іх першым і апошнім поспехам.
1 view
79
37
1 year ago 01:07:06 1
Пяць мужчын у леснічоўцы / Уладзімір Арлоў / Аўдыёкніга
1 year ago 00:10:02 1
НОВИНКА. Два сына для сурового папы. Короткие любовные романы. Фрагмент аудиокниги.
3 years ago 00:05:30 1
Жонка Ігара Лосіка ўбачылася з мужам пасьля агучваньня прысуду / Жена Игоря Лосика увиделась с мужем