Анлайн-лекцыя Ігара Мельнікава «Шлях да Беларусі» — гісторыя Беларусі, якую не расказваюць у школах

Спазнаём Беларусь напоўніцу. Глядзіце цыкл лекцый «Шлях да Беларусі» Ігара Мельнікава пра гісторыю Беларусі, якую не расказваюць у школах, на ютуб-канале «Годна». Падтрымаць нас для далейшых годных спраў можна па спасылцы: ХХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі нашмат багацейшае на падзеі, чым звычайна расказваюць на ўроках. Пра непапулярныя, але цікавыя старонкі беларускай гісторыі раскажа Ігар Мельнікаў у сваім цыкле лекцый. На першай сустрэчы Ігар Мельнікаў раскажа пра: ▪️ Заключэнне Рыжскай дамовы і ўсталяванне савецка-польскай мяжы, ▪️ Трагедыю чэрвеня 1941-га года на беларускай зямлі, ▪️ Асаблівасці жыцця ў Заходняй Беларусі і ў БССР у міжваенны час. Таксама рыхтуйце вашыя пытанні і пішыце ў чат падчас стрыму. Ігар Мельнікаў на іх адкажа. Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі. Ігар Мельнікаў у інстаграме: Падтрымаць нашую працу праз спонсар
Back to Top