Будзе дзень

Словы, музыка - Макс Знак. Перадаецца для свабоднага выкарыстоўвання і ўдасканальвання пры захаванні агульнага сэнсу. Па шматлікіх запытах - словы і акорды У “до“ - C G C F G - 2 раза, Am Em F G - 2 раза. Припев С Am F G 2 раза F G C Am F G Am (у канцы С) У “соль“ - G D G C D - 2 раза, Em Bm C D - 2 раза. Припев С Em C D 2 раза C D G Em C D Em (у канцы G) Будзе дзень Гэта будзе звычайны дзень Жоўтае сонца і неба блактнае Толькі ў вачох людзей Зноў надзея нікім не забітая, Будуць глядзець наўкол І разумець што ўсё памяналася Будзе ў вачох любоў Бо без любві б і не атрымалася! Быць сабою Што можа быць прасцей Жыць з любоўю І павагай да людзей Болей не хлусіць не баяцца Ніколі! Ніколі! Ніколі! Болей ніколі не пазбаўляцца Годнасці і волі!!! Зараз здаецца нам Усе непахіснае і маналітнае Тольі дрыжыць сцяна Сыпецца долу тынкоўка адбітая Хтосьці адкажа “Не!“ Хопіць сумленнага слова аднога І не стаяць сцяне І не баяцца болей нічога Прыпеў Гэта будзе звычайны дзень Можа праз месяц, а можа і заўтра Сонца прагоніць цень Толькі яшчэ патрываць крыху варта Каб гэты дзень настаў Дзелай што трэба і будзе што будзе Каб гэты дзень настаў Будзь беларусам, і разам мы будзем! Прыпеў
Back to Top