“Вірусны эфект“: Зміцер Дашкевіч пра COVID-19 у турме

На сутках, атрыманых за ўдзел у пратэставым маршы, Зміцер Дашкевіч падхапіў COVID-19. Гэта з ім здарылася ўпершыню. Пра тое, якія ўмовы ўтрымання для хворых на каранавірус у турме, колькі людзей хварэе за кратамі і што з усім гэтым робіць адміністрацыя, Зміцер расказвае ў праграме “Вірусны эфект“. Зміцер Дашкевіч — палітык, актывіст, былы лідар “Маладога фронту“. У пачатку 2010-х яго ўпяклі ў турму, таму 15 сутак па артыкуле КаАП сёлета не сталі для яго адкрыццём. Але вось убачанае ў ізалятары і ўмовы ўтрымання падчас пандэміі здзівілі.
Back to Top