Я йшла доўга – не паліла, не палілася,
Вячэрняя зорка закацілася.
Йду да дому – развідняе-развідняецца,
А мой стары ўмы-ўмы-ўмываецца.
Йду да дому – развідняе-развідняецца,
А мой стары ўмы-ўмы-ўмываецца.
Усе людзі вячэраюць,
А я спаць пайшла.
Як мой стары заснуў –
Я гуляць пайшла.
А я мала-маладзенька здагадалася:
За пярыну ды на гару ды прабралася.
А мой стары – услед за мной, услед за мною
Ды зваліўся з гары драбіною.
А мой стары – услед за мною
Ды зваліўся з гары драбіною.
Усе людзі вячэраюць,
А я спаць пайшла.
Як мой стары заснуў –
Я гуляць пайшла.
Я ж думала, што задушыцца.
Прыглядаюся, а ён варушыцца.
Усе людзі вячэраюць,
А я спаць пайшла.
Як мой стары заснуў –
Я гуляць пайшла.
Народная песня з вёскі Навасёлкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна.
Сайт тэлеканала “Беларусь 3“:
Наша старонка ў ФБ:
Наша старонка ў ОК:
Наш Instagram:
#нацыяналь
1 view
4411
1477
12 months ago 01:36:22 1
“Русская музыка 2.0“. Мировые премьеры произведений композиторов-лауреатов 2023 года.
4 years ago 00:02:36 1
Марыя Лебедзь – “Усе людзі вячэраюць...“
5 years ago 00:26:00 6
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Вёска Узла (Мядзельскі раён) і Навасёлкі (Ашмянскага раёна) - Марыя Лебедзь
5 years ago 00:07:46 3
А. Безенсон - “Ды й па мору сіняму плыве лебедзь“ / “Кукавала зязюля“