Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці правёў праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці Баранавіцкага вытворчага баваўнанага аб’яднання. Вынікі праверкі, а таксама шляхі далейшага развіцця прадпрыемства абмеркавалі на пасяджэнні калегіі. Удзел у пасяджэнні ўзялі прадстаўнікі кантралюючых органаў Брэсцкай вобласці, Беллегпраму і кіраўніцтва Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання.