Адам Міцкевіч і сучасныя імпрэзы. Бусь Беларусь перазагрузка #1: Вільня (частка 1)

Адам Міцкевіч і Вострая Брама, рака Вілейка і сучасныя імпрэзы — гэта падарожжа па Вільні вачыма беларусаў. Бусь Беларусь перазагрузка #1: Вільня (частка 1) Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» вяртаецца! «Бусь Беларусь. Перазагрузка» распавядзе пра гарады па-за межамі Беларусі, якія культурна ці гістарычна звязаныя з нашай Радзімай. У першым выпуску вядоўцы пакажуць трэвэл-гід па Вільні і з любоўю падзеляцца ўражаннямі ад горада і людзей, што там жывуць. Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але і шукаем эмоцыі ў сучаснасці, наведваючы імпрэзы, якія ладзяць беларусы сёння па-за межамі Радзімы. У вандроўку па Вільні запрашаюць зоркі беларускамоўнага TikTok і Instagram Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Спасылкі: Падтрымаць нас на патрэон: Падрабязней пра кампанію «Годна»: Падпішыся на нашыя старонкі ў сацсетках:
Back to Top