ГОСЦІ незвычайнага прытулку рэж. Андрэй Куціла, Беларусь 2015 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC
Калісьці Аляксей Шчадроў працаваў фельчарам у хуткай дапамозе. На выкліках часта даводзілася забіраць з вуліцаў бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў брыгада зноў выкідала іх на вуліцу. Трапіўшы за краты, Аляксей сам аказаўся нікому не патрэбны.
Турма перамяніла светапогляд былога фельчара. Ягоным ідэалам стала маці Тэрэза, увасабленне хрысціянскага ўзору трываласці, міласэрнасці і любові да адрынутых. Па вызваленні Аляксей некалькі гадоў бадзяўся і жыў пры касцёлах. Пазней пасяліўся ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе арганізаваў незвычайны прытулак, стаў прымаць і даглядаць бедных і нямоглых людзей, дапамагаць ім аднавіць дакументы і вярнуцца да нармальнага жыцця.
Неўзабаве неабыякавыя беларусы пачалі дапамагаць прытулку ежай, адзеннем і іншым. Але мясцовым уладам ініцыятыва Аляксея прыйшлася недаспадобы. З самага адкрыцця і цягам трох гадоў складанага існавання чыноўнікі прымушалі былога фельчара закрыць прытулак. У пошуках ахвяраванняў і духоўнага падтрымання Аляксей выправ
1 view
1165
410
10 months ago 00:53:20 1
ГОСЦІ незвычайнага прытулку рэж. Андрэй Куціла, Беларусь 2015 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC