Ці экстрадуюць Цапкалу з Латвіі ў Беларусь? | Экстрадируют ли Цепкало из Латвии в Беларусь?

Следам за Раманам Пратасевічам і Сцяпанам Пуцілам Следчы камітэт хоча дамагчыся экстрадыцыі ў Беларусь удзельніка выбарчай кампаніі 2020 года Валерыя Цапкалы, які цяпер знаходзіцца ў Латвіі. Адпаведныя дакументы ведамства перадало ў Генпракуратуру. Ці стаў для яго нечаканасцю зварот беларускіх следчых наконт яго экстрадыцыі? Ці не думае з’ехаць з Латвіі ў іншую краіну ў пошуках прытулку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала.
Back to Top