Ганаровае званне ў прэстыжнай намінацыі «Паспяховы кіраўнік» рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза жанчын «Жанчына года» дырэктар Любанскай фабрыкі адзення Рэгіна Скубеніч лічыць заслугай калектыву.
Агульны клопат аб’ядноўвае сёння аднадумцаў, улюбёных у справу ўсяго жыцця людзей. Нават у перыяд крызісу і санкцый не здалі пазіцыі. Дзякуючы інвестыцыям расійскай кампаніі, выпускаюць даволі шырокі асартымент сучаснага адзення. Канкурэнтаздольная прадукцыя запатрабавана не толькі на расійскім рынку...
Чые заказы сёння выконвае калектыў? Якіх кадраў чакаюць на прадпрыемстве? Што за ўмовы для прысваення кваліфікацыі і павышэння заробку? За што цэняць аўтарытэтнага кіраўніка фабрыкі?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на