Пытанне закінутых дамоў застаецца актуальным. Камісія па ім адправілася ў Гарадзішчанскі сельсавет

Не аднаразова ў нашых выпусках мы расказваем аб праблемах пустых і закінутых дамоў на тэрыторыі нашага раёна, безадказнага і нядбалага стаўлення грамадзян да ўласнай маёмасці. За ўвесь час наша здымачная група наведала больш за 15 населеных пунктаў, пабывала больш чым у 40 пустуючых домаўладаннях. На гэтым тыдні наша тэлекампанія сумесна са спецыялістамі аддзела архітэктуры і будаўніцтва, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Давыдовічам і старшынёй сельсавета адправілася ў рэйд на тэрыторыю Гарадзішчанскага сельсавета.
Back to Top