Штогод з надыходам цёплага надвор’я мноства чалавек адпраўляюцца на прыроду. І ў гэты ж час актывізуюцца небяспечныя насякомыя - кляшчы, укус якіх бязбольны, але можа стаць вельмі праблематычным для здароўя. У нашым раёне за апошні час ужо 5 чалавек звярнулася па дапамогу пасля ўкусаў гэтых насякомых.