Павел Агіевіч стаў прызёрам Рэспубліканскай Спартакіяды па спартыўным скалалажанні

Юны скалалаз са Шклова Павел Агіевіч стаў прызёрам Рэспубліканскай Спартакіяды сярод дзяцей і моладзі па спартыўным скалалажанні. Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску з 16 па 18 сакавіка, і нашы юныя спартсмены паказалі там добрыя вынікі. Ад Шклова ў складзе зборнай Магілёўскай вобласці выступала 5 чалавек.
Back to Top