Валянцін Акудовіч пра «інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча
Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішуць вершы пра каханне, а не філасофскія трактаты. З гэтай нагоды я аднойчы выславіўся: ”Смерць – геніяльны суаўтар”. Магчыма, якраз праз прадчуванне ўласнай смерці Ігнат і падхапіўся напісаць пра адвечны шлях беларусаў…
1 view
793
226
4 years ago 00:17:34 1
Валянцін Акудовіч пра «інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча