Грамадскі транспарт Мінска на майскія выхадныя зменіць рэжым працы

Заўтра, першага мая, аўтобусы і тралейбусы будуць курсiраваць па графіку нядзелі. А ў дзьве найбліжэйшыя суботы — чацвёртага і адзінаццатага мая — работа гарадскага транспарту будзе арганізавана па графіку будніх дзён. Пятага і шостага мая аўтобусы паедуць па нядзельным графіку, тралейбусы — па суботнім, а трамваі — як у выхадныя. З сёмага па дзявятага мая тралейбусы і аўтобусы будуць курсіраваць па графіку нядзелі, трамваі — як у выхадныя дні. Мы в социальных сетях:
Back to Top