🔥🔥🔥Купальскія традыцыі ажылі ў Чыкага / Купальские традиции ожили в Чикаго | LiveFEED®

Мы працягваем публікаваць рэпартажы са святкаванняў Купалля па ўсім свеце. Паглядзіце, як яскрава адзначылі купальскае свята беларусы Чыкага. Наперадзе ў нас яшчэ шмат відэа — падпісвайцеся на канал і глядзіце ўсе новыя выпускі першымі! Купалле — старажытнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды і летняй цеплыні. З гэтым святам звязаны шматлікія цікавыя абрады. Традыцыйна, Купалле спраўлялі ўвечары ці ноччу — паўсюль палілі вогнішчы і вадзілі карагоды, плялі вянкі і збіралі лекавыя расліны, якія ў гэты час маюць асаблівую сілу. Шукалі ў купальскую ноч і папараць-кветку — лічылася, што знойдзенае ў лесе суквецце прынясе вялікае шчасце і поспех. LiveFEED® — гэта незалежная інфармацыйная платформа, не звязаная з якой-небудзь партыяй ці арганізацыяй. Калі вы жадаеце падтрымаць нашу працу, вы можаце далучыцца да нашага каналу: ці даслаць данат праз PayPal:
Back to Top