Жаночы спеўны сход з гуртом “Мярэжа“ - Выганяй, маці, каваля з хаты

Выганяй, маці, каваля з хаты, Выганяй, маці, каваля з хаты, Бо каваль маладой хоча начаваці, Бо каваль маладой хоча начаваці. Выдзелывала, выгаварывала, Выдзелывала, выгаварывала, Проціў мілава стаяла, разгаварывала, Проціў мілава стаяла, разгаварывала. Ох, доню мая, што ў каморы шэпча, Ох, доню мая, што ў каморы шэпча, Ох, мамка мая, конь сьмятану хлебча, Ох, мамка мая, конь сьмятану хлебча. Ох, мамка мая, я гароху хочу, Ох, мамка мая, я гароху хочу, Чакай, доню мая, покуль намалочу, Чакай, доню мая, покуль намалочу. Ой паслала мяне маць па белую гліну, Ой паслала мяне маць па белую гліну, Я ж ёй прынясла малую дзяціну, Я ж ёй прынясла малую дзяціну. Гэта ж табе, мамка, да за тваю муку, Гэта ж табе, мамка, да за тваю муку, Калыхала мяня - калышы і ўнуку, Калыхала мяня - калышы і ўнуку. “Свята песні“ 30 красавіка 2017 Мінск
Back to Top