Спеўны сход. Песні ваеннага часу

17 мая 2016 г. адбыўся “Спеўны сход. Песні ваеннай пары”. Яго ўдзельнікі выканалі музычныя творы ваеннага часу. Ад гісторыка Ігара Мельнікава “спеўнасходаўцы” дазналіся пра сэнс ваенных песен і пра тое, які адбітак яны наклалі на нашу гісторыю. Нягледзячы на тое, што айчынныя ваенныя песні былі створаныя кампазітарамі, у іх прысутнічае народны меладызм. Ён маецца практычна ў кожным творы, што робіць беларускі музычны пласт таго часу адметным і глыбокім. Песні “Спеўны сход. Песні ваеннай пары”: Песня Марыны з кінафільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы» Муз.: І. Любана, сл. А.Русака Не магу я знайсцi тое слова, Каб красу расказала тваю. Не магу я знайсцi тое слова, Каб любоў расказала - маю. Не магу параўнаць цябе з зоркай, Днём не свецiць заранак зямлёй. Не магу параўнаць цябе з кветкай, Не цвіце ў садзе кветка - зiмой. Не магу параўнаць я i з сонцам, Тваiх ясных, агнiстых вачэй. Бо не свецiць мне сонца з нябёсаў, Яркiм светам у цемры
Back to Top