Раней стала вядома, што Павел Латушка і Аляксандр Азараў не змогуць прысутнічаць на слуханнях Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе афлайн з прычыны сваёй паездкі ў Кіеў.
З гэтай нагоды аргкамітэт слуханняў прагаласаваў за тое, каб падоўжыць слуханні на адзін дзень, каб у Паўла Латушкі і Аляксандра Азарава была магчымасць здаць справаздачы афлайн, як таго патрабуе рэгламент Кардынацыйнай рады.
Сёння перад працоўнай групай КР выступіць прадстаўнік АПК па транзіце ўлады Павел Латушка. Трансляцыя пачнецца а 17:00 па Менску.