Вашай ўвазе лірычнае відэа на нашага “Паляўнічага“.
Што ты ёсць насамрэч, як не шлюб
Неймавернага з немагчымым?
Апынуўся ахвярай у абдымках тваіх
Самы спрытны за ўсіх Паляўнічы
Болей мне крадком ад цябе не цягнуць
Зоркі з рэчкі плеценым кошыкам
Абуральным учынкам было зазірнуць
У калыску агністага лотаса
Што мне трэба аддаць, каб аблокі лічыць
Зноў вітацца з лясоў іракезамі
Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў?
Я прашу, адпусьці мяне, бездань!
Я прашу… Адпусьці мяне… Я прашу…
Я прашу… Адпусьці мяне… Я прашу…
І прынесла мне вестку тады
З адваротнага боку рэха -
Я павінен адмовіцца сам ад сябе
І забыць пра фатальнае лета
Болей мне крадком ад цябе не цягнуць
Зоркі з рэчкі плеценым кошыкам
Толькі каб гэтай песні адчайнай радкі
Для мяне не сталі апошнімі
Усё, што трэба аддам, каб аблокі лічыць
Зноў вітацца з лясоў іракезамі
Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў
Я прашу, адпусьці мяне, бездань!
Я прашу, адпусьці мяне!
Я прашу, адпусьці мяне!
Усё, што трэба аддам, каб аблокі лічыць
Зноў вітацца з лясоў іракезамі
Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў
Я прашу, адпусьці мяне, бездань!
Wonder Spak