ПАХОДЖАННЕ ШЛЯХТЫ: сарматы, рымляне, баяры? 🗡️ Сармат

💌 Падтрымай наступныя выпускі данаты, мерч суперстыкеры, супердзякуй ❓Ці праўда, што шляхта пайшла ад рымскіх патрыцыяў, якія прыплылі ў часы Нерона на Літву? Або – ад ваяўнічага племені сарматаў з Прычарнамор’я? Ці гэта – нашчадкі баяраў і вайсковай арыстакратыі, якія ад часоў Ягайлы атрымалі гербы і вольнасці на манер Заходняй Еўропы? Версіі пра “антычнае” паходжанне шляхты даўно лічацца міфам. Але ці можа быць у гэтым міфе зерне праўды? #сармат – размаўляем пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання. 👉 ГЛЯДЗІЦЕ УСЕ СЕРЫІ Аўтар ідэі, сцэнар: Алесь Кіркевіч Вядучы: Васіль Калач Аператар: Андрэй Фралоў Дызайн: Анатоль Лазар #будзьмабеларусамі #гісторыя
Back to Top