ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Лецяшын

Вёска Лецяшын, што ў Клецкім раёне, сустракае падарожнікаў велічнымі дубовымі прысадамі – аднымі з лепшых у Беларусі. Прысады былі закладзены панамі Чарноцкімі, якія 150 гадоў гаспадарылі ў Лецяшыне. Тут знаходзілася сядзіба Чарноцкіх, капліца роду і цудоўны парк. Сёння ў склад Лецяшына ўваходзіць колішняя вёска Чарапы, дзе нарадзіўся грамадскі і рэлігійны дзеяч Васіль Кендыш.
Back to Top