“Галасы спадчыны“ спяваюць “у перахлёст“

У 2020 годзе ДУК “Полацкі раённы Цэнтр культуры” працягвае рэалізацыю праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі”, але ўжо з новым гучаннем. У гэтым годзе праект атрымаў назву “Полацкая спадчына”, таму і сэнс яго будзе няпросты. Надзейка, як прадстаўнік маладога пакалення, дасціпна раскажа сваім равеснікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай, пра тое, што засталося палачанам ад іх продкаў. Сваё новае падарожжа дзяўчына вырашыла пачаць з вёскі Багатырская, дзе ўжо амаль паўстагоддзя народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны“ зберагае спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст“, якой летась быў нададзены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Back to Top