Губернатар наведаў прадпрыемства «Віцебскія дываны» ()
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў абмеркаваў з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства план развіцця прадпрыемства і адзначыў, што аблвыканкам гатовы аказаць садзейнічанне ў стварэнні яшчэ больш эфектыўнай і менш затратнай вытворчасці. Сёння на «Віцебскіх дыванах» працуюць каля 1400 чалавек. Больш за 80% прадукцыі адно з буйнейшых прадпрыемстваў тэкстыльнай галіны Беларусі адпраўляе на рынкі замежных краін.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017