Ці вераць на Захадзе ў мірны сыход Лукашэнкі? | Верят ли на Западе в мирный уход Лукашенко?

У падтрымку ініцыятывы Святланы Ціханоўскай дамагчыся праз галасаванне на платформе “Голас” перамоваў з прадстаўнікамі беларускага рэжыму наконт новых выбараў выказаліся як еўрапейскія, так і амерыканскія палітыкі. Адначасова ў Еўропе па ініцыятыве шэрагу краін створаная новая платформа для збору доказаў злачынстваў сілавікоў. Ці вераць у ЕС, што шляхам мірных пратэстаў ды санкцый можна дамагчыся сыходу Лукашэнкі? Ці магчымае пры Лукашэнку чарговае пацяпленне адносінаў паміж Беларуссю і ЕС? Перамовы Лукашэнкі і Ціханоўскай пры пасярэдніцтве ЕС — ці магчыма такое? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Германскага фонду Маршала Ёрг Форбрыг. У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“ мінскі майстар ханга Максім Уласенка грае некалькі імправізацый і распавядае пра ўнікальнасць інструмента.
Back to Top