словы Уладзіміра Караткевіча
музыка і сьпеў Зьмітра Вайцюшкевіча
Дзе мой Край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградзкіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сьляпым ці глухім я прыйшоў да цябе.
Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Н