Кветкі нашага двара: КРЫВАЎНІК – лекавая расліна з гісторыяй | Энцыклапедыя гарадскіх двароў

Наш двор – цэлы Сусвет! Калі зірнуць нібы прамытым вокам. Нібы раней ніколі тут і не быў. Нас чакаюць сапраўдныя адкрыцці. Наш сённяшні герой - крываўнік. (Чаму такая назва, крыху пазней.) Бачылі ж яго? Вядома. На пругкім сцябле - незлічона маленькіх белых ці ледзь ружовых кветачак. Заўсёды квітнее, заўсёды трывалы - да самых маразоў. А вы ведалі што крываўнік, такі, здаецца, прасценькі ды звыклы, займае ледзь не самае ганаровае месца сярод усіх палявых кветак? Чаму? А вось паслухайце яго гісторыі. Пачнем з таго, што людзі прыкмецілі расліну яшчэ ў каменным веку! І з таго часу якіх толькі імёнаў не давалі. Некалькіх будзе дастаткова, каб зразумець, які гэта сапраўдны каштоўны падарунак нам. Афіцыйная лацінская назва - Achillea. Ахілея – гэта, каб вы ведалі, у гонар самаго Ахіла! Ёсць міф, як ён вылечваў крываўнікам раны. Таксама ёсць звесткі, што і воіны Аляксандра Македонскага, і салдаты іншых даантыбіётыкавых эпох бралі на вайну парашок з сухога крываўніка. Для ран. Дзякуючы яму гангрэнаў, а значыць, і а
Back to Top