Спяваем па беларуску. Спяваем на беларускай. Спяваем разам | Ладны пераклад – Добры канал

Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► З дапамогай відэаблога “Ладны пераклад“ мы вучымся думаць па-беларуску і вучымся гаварыць па беларуску – вучым мову, каб перакладаць на беларускую без калькавання. Сёння ў “Ладным перакладзе” спяваем па беларуску, спяваем на беларускай, спяваем разам. Калі ўявіць наша двухмоўе нібы два рады караляў, то атрымаецца, што ў адным ўсе пацеркі на месцы, пачынаючы са школьных заняткаў і заканчваючы фільмамі, музыкай розных-розных напрамкаў, а ў другім – нібы дзіры зеўраць. Возьмем фільмы. Людзі аднаго пакалення могуць лёгка перакідвацца цытатамі з іх. У моладзі свае тэгі. А падобныя беларускія зачэпкі дзе? Многія ўжо гэта ўсвядомілі. На шчасце. Кніжкі для дзетак і дарослых з’яўляюцца, фільмы і мультфільмы перакладаюцца. Але гэтага ўсё яшчэ мала. Ці песні – такія, каб гучалі з кожнай машыны? Такія, што пачнеш – і л
Back to Top